Дэпутаты прынялі новыя праекты КаАП і ПВКаАП

18 декабря 2020

Новыя праекты Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях і працэсуальна-выканаўчага кодэкса ў другім чытанні прынялі дэпутаты. Сёння праходзіць чарговае пасяджэнне асенняй сесіі Палаты прадстаўнікоў. Пасля прыняцця летам у першым чытанні праекты гэтых двух важных дакументаў былі дапрацаваныя. Паступіла больш як 800 прапаноў ад дэпутатаў, дзяржорганаў, грамадзян і прадстаўнікоў бізнесу. Адміністрацыйнае заканадаўства было значна актуалізавана.

Дэпутаты падтрымалі папраўкі ў кодэксы па пытаннях крымінальнай адказнасці

Дэпутаты таксама падтрымалі папраўкі ў кодэксы па пытаннях крымінальнай адказнасці. У гэтым законапраекце рэалізуецца даручэнне кіраўніка дзяржавы адносна адказнасці ў эканамічнай сферы, процідзеянні карупцыі, павышэння якасці работы праваахоўных органаў. Да закрыцця асенняй сесіі дэпутаты павінны прыняць бюджэт на наступны год.