Дэпутаты падтрымалі змяненні ў кодэксы па пытаннях крымінальнай адказнасці

7 мая 2021

Палата прадстаўнікоў падтрымала змяненні ў кодэксы па пытаннях крымінальнай адказнасці. Пры распрацоўцы ўлічана практыка дзеючага заканадаўства і вопыт іншых краін. Праектам закона прапаноўваецца ўзмацніць крымінальную адказнасць за паклёп і заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі.

Парламенцкія слуханні аб удасканаленні сістэмы адукацыі запланаваны на 10 чэрвеня 

Сёння ж дэпутаты пацвердзілі неабходнасць правядзення парламенцкіх слуханняў на тэму нацыянальнай сістэмы адукацыі. Дата, якая плануецца, - 10 чэрвеня. Вынікі будуць улічаны пры рабоце над профільным кодэксам. Ужо зараз у парламент паступае мноства прапаноў ад грамадзян.

Законапраект аб кампенсаванні банкаўскіх укладаў 

Таксама дэпутаты прынялі ў першым чытанні законапраект аб кампенсаванні банкаўскіх укладаў. Ён прадугледжвае захаванне ўсіх гарантый для фізічных асоб і новыя магчымасці для індывідуальных прадпрымальнікаў.