Дэпутаты плануюць прыняць у першым чытанні папраўкі ў Працоўны кодэкс

13 ноября 2013

Дэпутаты сёння разглядаюць папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, у Грамадзянскі працэсуальны кодэкс, у закон аб цэнаўтварэнні. Плануецца прыняць у першым чытанні папраўкі ў Працоўны кодэкс. У Палаце прадстаўнікоў растлумачылі, што апошні законапраект - гэта па сутнасці тэхнічны дакумент, які ўносіць у кодэкс адпаведныя праўкі, выкліканыя ліквідацыяй Рэспубліканскага працоўнага арбітражу. Пасля прыняцця ў першым чытанні гэтых паправак, а таксама некаторых іншых дакументаў дэпутаты змогуць разгледзець змяненні і дапаўненні Працоўнага кодэкса, што шырока абмяркоўваюцца ў грамадстве і якія ў тым ліку адменяць абавязковасць выкарыстання камандзіровачных пасведчанняў. Таксама ў другім чытанні разгледзяць праект закона Аб унясенні змяненнў і дапаўненняў у Закон Беларусі Аб каштоўных металах і каштоўных камянях.