Дэпутаты парламента адобрылі папраўкі ў Закон аб СМІ

22 апреля 2018

І яшчэ адна, на першы погляд, медыйная тэма. Аднак гэта пытанне інфармацыйнай і, калі глядзець шырэй, нацыянальнай бяспекі. Дэпутаты парламента адобрылі папраўкі ў Закон аб СМІ. Гэта першае чытанне закона, а значыць, праект дапрацуюць. Але Мініформ запэўніў: дэталі, магчыма, зменяць, але канцэптуальных правак чакаць не варта.

Такім чынам, з канцэптуальнага. Упершыню інтэрнэт-рэсурс атрымлівае фактычна законны статус СМІ. З адной умовай: трэба зарэгістравацца ў Міністэрстве інфармацыі ў якасці сеткавага выдання. Працэдура не абавязковая. Але, калі яе не прайсці, супрацоўнікаў не будуць лічыць журналістамі. А гэта магчымая адмова ў доступе да інфармацыі. Зрэшты, абавязкі ва ўсіх, незалежна ад рэгістрацыі, застаюцца аднолькавыя. Нормы закона павінны выконваць усе рэсурсы, прадстаўленыя ў Байнэце.

Важнае новаўвядзенне - персаніфікацыя даных каментатараў. Кожнага, хто пакідае водзывы на форумах, будуць ідэнтыфікаваць. За паклёп або іншыя парушэнні яны адкажуць асабіста. Пазнаць такога парушальніка дапамогуць смс-паведамленні. Прапаноўваецца такое тэхнічнае рашэнне пытання: хто жадае пакінуць каментарый, адпраўляе смс-запыт і атрымлівае на свой тэлефон паведамленне з кодам. Зрэшты, дакладны механізм адробяць пазней: рашэнне прыме ўрад.

Інакш аб тваім лёсе і лёсе тваёй краіны будуць прымаць рашэнні ўрады іншых краін.

І ў найноўшай гісторыі такіх прыкладаў больш чым дастаткова.