Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёння ў першым чытанні прынялі шэраг законапраектаў

4 июня 2020
У прыватнасці, у Беларусі плануюць павялічыць тэрміны ўстанаўлення інваліднасці - на год для ўсіх груп. Змяненні дазволяць падоўжыць праграмы абілітацыі і рэабілітацыі. Сярод новаўвядзенняў таксама стварэнне спецыяльных цэнтраў падтрымкі і падаванне інвалідам паслугі персанальнага асістэнта. Асобны раздзел прысвечаны пытанням адукацыі. Прадугледжана ўвядзенне квот для прыёму на працу інвалідаў. 

Паводле паправак у яшчэ адным законапраекце, атрымаць беларускае грамадзянства стане прасцей. Тэрмін бесперапыннага пражывання ў краіне для замежнікаў скароцяць да пяці гадоў. Акрамя таго, пашыраць кола асоб, якія змогуць прэтэндаваць на льготны парадак атрымання грамадзянства. Змяненні закранулі таксама закон аб індывідуальным уліку ў сістэме дзяржаўнага сацстрахавання. У прыватнасці, плануецца дапоўніць персаніфікаваны асабовы рахунак пашыранымі звесткамі аб працоўнай дзейнасці - гэтыя даныя створаць аснову для пераходу да электроннай працоўнай кніжкі.