Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёння плануюць разгледзець 10 законапраектаў

9 ноября 2017

Сярод іх папраўкі ў Банкаўскі кодэкс і ў закон "Аб пенсіённым забеспячэнні". Абодва дакументы падрыхтаваныя да першага чытання. У другім чытанні на пасяджэнні плануецца занесці папраўкі ў закон "Аб патэнтах на вынаходствы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры". Прадугледжаная ратыфікацыя і міжнародных дакументаў.