Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў разгледзелі змяненні ў Кодэкс аб шлюбе і сям'і

2 апреля 2019

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёння, у першы дзень вясновай сесіі, разгледзелі змяненні ў Кодэкс аб шлюбе і сям'і. Дакумент прынялі ў першым чытанні. У законе плануюць вызначыць выразныя тэрміны выплаты аліментаў: за бягучы месяц не пазней як у апошні дзень наступнага за ім месяца. Ёсць магчымасць выплаты наперад. Таксама ў новай рэдакцыі кодэкса   хочуць аліменты адвязаць ад зарплаты. А спрэчныя пытанні ў выхаванні дзяцей без звароту ў суд у выпадку разводу дапаможа вырашыць пагадненне аб дзецях.

Падчас абмеркаванняў гаварылі і пра падзел маёмасці пры разводзе ў шматдзетных сем'ях. Гэтае пытанне патрабуе глыбокай распрацоўкі.