Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні законапраект "Аб змяненні Закону Рэспублікі Беларусь "Аб дарожным руху".
Сярод новаўвядзенняў - выдача вадзіцельскіх правоў міжнароднага ўзору. Таксама ўносяцца дапаўненні, якія захоўваюць права грамадзян Расіі карыстацца сваімі нацыянальнымі вадзіцельскімі дакументамі. Акрамя таго, прапаноўваецца магчымасць здаваць іспыты і атрымліваць правы на машынах з аўтаматычнай каробкай перадач. Ініцыявана стварэнне электроннай базы аховы здароўя, дзе збяруць медыцынскую інфармацыю аб вадзіцелях.
Ігар Камароўскі, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "Блок, які датычыцца арганізацыі дарожнага руху, які стварае цэлую сістэму, пачынаючы з устанаўлення крытэрыяў або параметраў дарожнага руху, маніторынгу. А таксама важным момантам з'яўляецца тое, што ўсе гэтыя функцыі ўскладаюцца на ўласнікаў дарог. Па сутнасці справы, дадзеная сістэма арганізацыі дарожнага руху стварае перадумовы для наступнага ўкаранення ў рэспубліцы інтэлектуальных транспартных сістэм".
Цяперашні законапраект быў вынесены Саветам Міністраў яшчэ ў жніўні 2018-га. Ён прайшоў і грамадскае абмеркаванне. Яго мэта - удасканаленне гарантавання бяспекі дарожнага руху, улік праваўжывальнай практыкі.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі законапраект "Аб змяненні Закону "Аб дарожным руху"
7 апреля 2021













