Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі папраўкі ў закон аб масавых мерапрыемствах

7 июня 2018

Сёння дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі папраўкі ў закон аб масавых мерапрыемствах. Зараз іх можна праводзіць у вызначаных для гэтага месцах па апавяшчальным прынцыпе, гэта значыць, дазвол атрымліваць не трэба. Новаўвядзенні датычацца таксама працы журналістаў. У цэлым, законапраект закліканы ўдасканаліць сістэму бяспекі на адкрытых пляцоўках. Тэма правапарушэнняў у грамадскіх месцах, у прыватнасці, на вуліцы Зыбіцкай, сёння абмяркоўвалася і ў Палаце прадстаўнікоў. Там плануюць устанавіць камеры відэаназірання. Сітуацыю на адной з самых ажыўленых начных вуліц сталіцы журналістам пракаменціраваў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

Ігар Шуневіч, Міністр унутраных спраў Беларусі:

"Асаблівай цікавасці ні да вуліцы, ні да ўстаноў нейкіх у нас няма, але мы рэагуем на аператыўнае становішча. У гэтым выпадку ў гэтай частцы горада пастаянна праходзяць парушэнні грамадскага парадку, хай дробныя, але адбываюцца. Камеры вонкавага назірання ўстанаўліваюцца ў адпаведнасці з законам, аб'екты законам вызначаныя. І нейкая вуліца нейкім выключэннем не можа быць".

Усяго сёння ў Палаце прадстаўнікоў разгледзелі 10 законапраектаў.