Дэпутаты рыхтуюць да першага чытання праект змяненняў у закон "Аб дарожным руху"

25 января 2019

Іспыт у ДАІ на машыне з каробкай-аўтамат, бальная сістэма штрафаў і бестэрміновыя правы. Зараз дэпутаты рыхтуюць да першага чытання праект змяненняў у закон "Аб дарожным руху".

Грамадскія абмеркаванні гэтага дакумента прайшлі яшчэ ў мінулым годзе. Праект уключае цэлы шэраг новаўвядзенняў - ад замены дакументаў і магчымасці атрымаць міжнародныя правы да ўвядзення катэгорыі для мотаўсюдыходаў. Спецыялісты ўжо азнаёміліся з меркаваннем грамадзян. Паводле слоў дэпутатаў, зараз адна з асноўных задач - знайсці кампраміс паміж узмацненнем жорсткасці адказнасці і стварэннем бяспечных умоў на дарозе.

Адзначаецца, што шмат у чым якасць навучання ў аўташколах уплывае на дарожную сітуацыю. Паводле слоў спецыялістаў, павысіць якасць адукацыі магчыма, калі змяніць некаторыя пункты ў ПДР. Пра цяперашні стан аўташкол і прапановы зацікаўленых бакоў мы распавядзём у нядзелю ў праграме "Галоўны эфір".