Дэпутаты галасуюць за кіраўнікоў профільных камісій парламента

11 декабря 2019
Сёння абноўлены парламент выбірае куратараў для кожнай профільнай камісіі - тых, хто будзе кіраваць заканатворчай работай у эканамічнай, аграрнай палітыцы, пытаннях нацыянальнай бяспекі, аховы здароўя, адукацыі, навукі і культуры. Дэпутацкі корпус традыцыйна размяркоўвае свае сілы ў розных напрамках. Іх па-ранейшаму 14,  як і ў мінулым скліканні. У гэтыя хвіліны ў Авальнай зале працягваецца вылучэнне кандыдатаў. Пасля абмеркавання пройдзе таемнае галасаванне. Верагодна, многія камісіі атрымаюць новых кіраўнікоў. Ранейшыя, як правіла, у сёмым скліканні не прадстаўлены, так што чакаем новыя імёны.