Дэпутат Еўрапарламента: Мы гаворым аб пратэстах у Беларусі, што прайшлі год таму, але мы не бачым пратэстаў у нашых уласных сталіцах

6 октября 2021
Сітуацыя са свабодай слова ў краінах ЕС выклікае ўсё больш пытанняў - і не толькі ў тых, хто выходзіць на пратэст, але і ў еўрапейскіх палітыкаў. Абуральныя выпадкі парушэння ў ЕС фундаментальных асноў дэмакратыі – свабоды слова і сходаў - сталі прадметам абмеркавання ў Еўрапарламенце. Харвацкі палітык Іван Велібор Сінчыч заклікаў звярнуць крытычны погляд змагароў грамадзянскіх свабод на сябе.

Стужкі навін пастаянна паведамляюць аб дзясятках затрыманых падчас пратэсных акцый у еўрапейскіх краінах. Супраць людзей, якія выйшлі выказаць сваю нязгоду з антыкавіднымі абмежаваннямі, прымяняюць фізічную сілу і спецсродкі. На днях праваабарончая арганізацыя Amnesty International апублікавала каментарый аб змяненні сітуацыі з грамадзянскімі правамі ў Францыі - дзяржаве, якая лічыцца адной з самых дэмакратычных у свеце. Як адзначылі аўтары, нягледзячы на замацаванне ў мностве заканадаўчых дакументаў права на свабоду мірных сходаў, яно было сур'ёзна абмежавана пасля рэгістрацыі першых выпадкаў заражэння вірусам COVID-19 і да гэтага моманту знаходзіцца пад пагрозай.