Грашовыя махінацыі і адмыванне буйных капіталаў. Дэпартамент фінансавых расследаванняў Дзяржкантролю завёў дзве крымінальныя справы

11 июня 2020
Грашовыя махінацыі і адмыванне буйных капіталаў! Сёння дэпартамент фінансавых расследаванняў Дзяржкантролю завёў адразу дзве крымінальныя справы. Абедзве абяцаюць быць вельмі рэзананснымі. Бо фігуруюць у справе былыя і цяперашнія работнікі буйных кампаній - напрыклад, Белгазпрамбанка, а таксама кампаній мяльчэйшых.

"Ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры" і "Легалізаванне сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры" - паводле двух артыкулаў вядуцца следчыя дзеянні, адзначае прэс-служба Дзяржкантролю. Гаворка ідзе аб складанай, даўно і добра адладжанай схеме грашовых махінацый. Вядома, што ў шэрае абарачэнне былі залучаныя немалыя сумы. Камбінатары пры гэтым добра маскіравалі ўсе ланцужкі. І зараз Камітэт дзяржкантролю па нітках размотвае клубок шэрых схем. Праваахоўнікі праводзяць неадкладныя следчыя дзеянні і ў дачыненні да падазроных. Гэта прадстаўнікі розных камерцыйных структур і банкаўскай сістэмы.