Грашовую дапамогу да навучальнага года атрымаюць шматдзетныя сем'і

19 августа 2014

Сем мільярдаў рублёў на падрыхтоўку да школы. Грашовую дапамогу да навучальнага года атрымаюць шматдзетныя сем'і. Пра гэта сёння нам паведамілі спецыялісты камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне падчас прамой тэлефоннай лініі. Сёлета дапамогу памерам 400 тысяч рублёў атрымаюць 14 тысяч школьнікаў. Увогуле больш за 9 тысяч шматдзетных сем'яў сталіцы атрымліваюць дадатковую сацыяльную падтрымку. Дарэчы, колькасць шматдзетных сем'яў у Мінску з кожным годам павялічваецца. Сёлета іх стала больш амаль на пяцьсот.