Дзень ведаў - у школах сталіцы і Мінскай вобласці

1 сентября 2017

За парты сёння селі 340 тысяч вучняў. У першай школе Узды ўрачыстая лінейка з удзелам губернатара цэнтральнага рэгіёна. А ў Мінску ў Дзень ведаў і напярэдадні Дня горада першых вучняў прыняла школа-новабудоўля ў мікрараёне Дамброўка. На гасцявых уроках у навучальных установах па традыцыі пабывалі вядомыя людзі, а адкрытыя ўрокі арганізавалі на знакавых пляцоўках сталіцы. Дзень ведаў - у рэпартажах нашых карэспандэнтаў.

Расказвае Надзея Сербіненка.

Урачыстыя лінейкі пачаліся ва ўсім горадзе адначасова - роўна ў 9 раніцы вучні, бацькі, настаўнікі разам далі старт новаму навучальнаму году. Да дружнага вучнёўскага калектыву 12-й гімназіі Мінска сёлета далучыліся 136 навабранцаў. Першакласнікаў лёгка пазнаць па аднолькавай форме гімназіста. Сёння такі вобраз першаклашкі прымерылі першы раз.

Не менш за першакласнікаў сёння хвалююцца і іх бацькі. Так і Наталля Пуцята - хаця 12-ю гімназію можа назваць сямейнай установай адукацыі. А першую настаўніцу - педагогам усёй сям'і.

Свой 1"Б" настаўніца Ева Казіміраўна далёка ад сябе пакуль не адпускае. Для шасцігадовых школьнікаў педагог становіцца лепшым сябрам і верным саюзнікам.

Роўна ў 9 раніцы прагучаў званок і ў 75-й гімназіі. Установа адукацыі мае архітэктурна-мастацкі ўхіл і рыхтуе дзяцей адпаведна - у канцэпцыі гармоніі з наваколлем і любоўю да творчасці. Гэта самая невялікая навучальная ўстанова Мінска - тут усяго 400 вучняў. У адзіным першым класе - 22 навучэнцы. Зрэшты, гімназісты адзначаюць Дзень ведаў амаль як сямейнае свята.

А ў 10 гадзін у школьнікаў пачаліся і першыя урокі. Адзін з такіх прайшоў у Доме афіцэраў - там са школьнікамі сустрэліся прадстаўнікі ваеннага ведамства. Урок мужнасці прысвечаны 100-годдзю Узброеных сіл.

Яшчэ 20 тэматычных першых урокаў прайшлі на знакавых пляцоўках сталіцы. Школьнікі наведалі Нацбібліятэку, тэатры, музеі. У незвычайным месцы - у РНПЦ трансплантацыі - з 11-класнікамі, будучымі выпускнікамі медыцынскіх класаў, першы урок правёў знакаміты хірург-трансплантолаг Алег Румо.

Першы званок сёння празвінеў у 242 мінскіх школах. За парты селі 192 тысячы вучняў - а гэта на 7 тысяч больш, чым летась. Новаўвядзенні гэтага навучальнага года - змена пачатку ўрокаў. Першы званок зараз будзе гучаць ў 8:30 і 9:00, таксама - больш кароткія перапынкі і дапрафесійная падрыхтоўка для старшакласнікаў.