Дзень ведаў сёлета прысвяцілі 70-годдзю вызвалення Беларусі

1 сентября 2014

Навучальны год пачаўся. Для ўсіх школьнікаў Беларусі сёння празвінеў званок на першы ўрок. Дзень ведаў сёлета прысвяцілі сімвалічнай даце - 70-годдзю вызвалення Беларусі. У адной з мінскіх школ навучэнцы ўспаміналі імёны герояў і ключавыя ваенныя бітвы. Аб сваім партызанскім мінулым ім распавёў ветэран вайны. На ўрок памяці і гісторыі прыйшоў і памочнік Прэзідэнта, галоўны інспектар па Мінску Аляксандр Якабсон.


Гэтая навучальная ўстанова, адна з нешматлікіх у Мінску працуе па праграме Электронная школа. Тут ёсць шэсць лінгафонных кабінетаў для вывучэння замежных моў, 4 кабінеты інфарматыкі, электронная бібліятэка, спартыўны і мультымедыйны залы. У кожнага вучня ёсць персанальная картка, дзякуючы якой бацькі могуць кантраляваць наведвальнасць і занятасць свайго дзіцяці.