Дзень ведаў сёння ўрачыста адзначае і сталіца

1 сентября 2014

Па традыцыі 1-га верасня ў мінскіх школах і гімназіях - тэматычныя ўрокі. Адзін з такіх прыняў новы Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Тэма урока - Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны. У якасці ганаровага госця выступіў мэр Мінска Мікалай Ладуцька. Школьнікі змаглі не толькі вывучыць музейныя экспанаты, але паразмаўляць з кіраўніком беларускай сталіцы.


Анатоль Адоньеў, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў: Патрэбна, каб школьнікі і моладзь, дзеці і старэйшае пакаленне бачылі, як захоўваюць экспанаты. Каб усе бычылі, якімі намаганнямі дасталася Перамога. Таму правільна, што гэты навучальны год пачаўся менавіта ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны.


Сёлета ў класы сталічных устаноў адукацыі адправілася 162 тысячы школьнікаў. Услед за новай школай у Першамайскім раёне да канца года ў Мінску плануецца адкрыць яшчэ адну - у мікрараёне Каменная Горка.