Дзень ведаў не менш урачыста сёння адзначаюць і ў сталіцы. Для кагосьці гэта доўгачаканая сустрэча са школай пасля канікул, для іншых толькі знаёмства з установай і першыя крокі да навукі. Напрыклад, у гэтай гімназіі нумар 17 званок прагучаў больш чым для 800 вучняў. Дарэчы, 79 з іх - першакласнікі.
Гэты дзень багаты не толькі на эмоцыі, але і знаёмствы. Першакласніцы Дар'я Доўнар і Ангеліна Бакуновіч на ўрачыстай лінейцы выпадкова сталі побач. А хутка юныя школьніцы вырашылі стаць суседкамі па першай парце.
Канешне, хваляванне і цеплыню моманту са школьнікамі падзялілі іх родныя і блізкія. Ларыса Сысок прывыкла сустракаць 1 верасня ў школе - яна настаўнік пачатковых класаў. Але сёння ўпершыню прыйшла як маці маленькай вучаніцы.
Новая школа адкрылася сёння ў сталіцы
А ў гэтым раёне сталіцы двайное свята. Сярэдняя школа № 52 упершыню прымае вучняў. У новым будынку спартыўная і трэнажорная залы, ёсць басейн.
Сёння ў сценах новай школы першы ў жыцці ўрок прайшоў для 260 хлопчыкаў і дзяўчынак. Увогуле ж за школьныя парты тут селі больш за 2 тысячы вучняў.













