Дзень ведаў будзе цёплым і сонечным

31 августа 2018

Па Мінску і вобласці сіноптыкі прагназуюць у суботу днём да плюс 24 градусаў, пераважна без ападкаў. Месцамі па поўначы рэгіёна магчымы кароткачасовыя дажджы. Начная тэмпература паветра ад 10 да 16 градусаў. Першая нядзеля восені таксама парадуе цяплом.

У пачатку новага працоўнага тыдня захаваецца цёплае надвор'е, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы.