Дзень з'яўлення іконы Жыровіцкай Божай Маці адзначаюць сёння

20 мая 2020
У сакральным календары Беларусі сёння - дзень з'яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці - адной з галоўных нацыянальных духоўных святынь. Яна была знойдзена 550 гадоў таму. Гэта адзіная ў свеце нерукатворная каменная выява Багародзіцы. Самы маленькі абраз. Яе памеры - ледзь больш як 5,5 на 4,5 сантыметра. На месцы яе з'яўлення пасля заснавалі Жыровіцкі манастыр.

Протадыякан Павел Бубноў, кандыдат багаслоўя: "Першы праваслаўны паўнацэнны храм быў пабудаваны як раз на тым самым месцы, каля той самай грушы, на якой знайшлі пастушкі гэты абраз. Натуральна, першы храм не захаваўся да нашых дзён. І наступныя храмы каменныя - Успенскі сабор цяперашні, які да сучаснага выгляду прыйшоў праз шэраг перабудоў, рэканструкцый, таксама знаходзіцца на тым жа самым месцы. Пад алтаром Успенскага сабора адзначана і шануецца тое месца, на якім была гэта груша, дзе да гэтага часу існуе крыніца".

Звычайна ў гэты дзень Жыровічы прымалі тысячы паломнікаў, але ў сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацый у свеце юбілейныя ўрачыстасці адкладзеныя на нявызначаны тэрмін.

Дакументальным фільме "Жыровічы. Пяць стагоддзяў гісторыі"