Дзень войскаў сувязі сёння адзначаецца ў Беларусі

20 октября 2020

У гэты дзень у 1919 годзе было сфарміравана ўпраўленне сувязі Чырвонай арміі, а таксама ўпраўленне сувязі франтоў і арміі, аддзелы сувязі дывізій і брыгад. З тых часоў ваенная сувязь - неад'емная частка сістэмы ўпраўлення войскамі. Вырашаючы задачы аператыўнай і баявой падрыхтоўкі, паўсядзённай дзейнасці, сувязісты кругласутачна забяспечваюць функцыянаванне сістэмы сувязі, дэманструючы высокае прафесійнае майстэрства і палявую вывучку. У цяперашні час у сістэму ваеннай сувязі актыўна ўкараняюцца сучасныя інфармацыйныя і тэлекамунікацыйныя тэхналогіі. Войскі паспяхова асвойваюць новыя ўзоры сродкаў і комплексаў сувязі.