Дзень варэння адзначаюць у Белавежскай пушчы

4 августа 2019

Салодкае ягаднае свята і вясёлыя забаўкі! Дзень варэння адзначаюць у Белавежскай пушчы. У маёнтку Дзеда Мароза дэгустуюць джэмы з лясных ягад, сабраных у лясах Нацыянальнага парку. Акрамя варэння, Дзед Мароз частуе сваіх гасцей блінамі і травяной гарбатай. На лета казачны старац не пакідае свой дом, а проста мяняе футру на скарочаны льняны касцюм. Паспрабаваць прыгатаваць джэм уласнаручна мог любы ахвочы. Для дзяцей на свяце ўвесь дзень будзе працаваць гарадок забавак. А дарослыя змогуць прайсці займальныя квэсты.