"Дзень у вялікім горадзе" вяртаецца на экраны. Апроч новага студыйнага рашэння ток-шоу мяняе час выхаду.
Гаварыць пра жаночае будуць у ранішніх эфірах з аўторка па пятніцу ў 10:50. Запускае творчая група гарачыя тэматычныя рубрыкі і другі сезон праекта “Ператварэнне да-пасля”. Заяўкі ўжо прымаюцца ў афіцыйных акаўнтах "Дня ў вялікім горадзе" ў сацсетках. Пашырае каманда і склад вядучых, а значыць, убачым на экране новыя твары.
Гадзінны прамы эфір пацешыць сваю аўдыторыю інтэрактывамі і розыгрышамі прызоў. Стаць сурэдактарам і героем "Дня ў вялікім горадзе" можа кожны глядач: для гэтага неабходна патэлефанаваць у студыю або звязацца з рэдакцыяй. Першы выпуск "Перазагрузкі" ацэнім ужо ў 10:50.
"Дзень у вялікім горадзе" запускае новы сезон "Перазагрузка"
21 января 2020