Дзень танкіста адсвяткавалі ў гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна"

8 сентября 2018

Пад гукі выстралаў аўтаматаў і баявых машын сёння адсвяткавалі Дзень танкіста ў гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна". Наведвальнікі назіралі рэканструкцыю бітвы "Бой пад Ельняй". Аматары рарытэтаў азнаёміліся не толькі з тэхнікай савецкага аўтапрама, але і нямецкай вытворчасці. Знакамітыя танкі "Панцыр", арыгінальная штурмавая гармата "Штуг" і, вядома, айчынныя Т-34. Таксама для гасцей свята арганізаваны інтэрактыўныя зоны і музычныя пляцоўкі. Святочная праграма прадоўжыцца да 5 вечара, а сам комплекс завершыць працу ў 21:00.

Дзень танкіста ў Беларусі адзначаюць штогод у другую нядзелю верасня. Маштабныя гулянні пройдуць заўтра і ў сталіцы ў парку Перамогі.