Дзень танкіста адзначаць 9 верасня

3 сентября 2018

Ужо на гэтым тыдні ў Беларусі адзначаць адно з самых знакамітых святаў Узброеных сіл - Дзень танкіста. Па традыцыі яго спраўляюць у другую нядзелю верасня. Свята бярэ свой пачатак у ліпені 1946-га ў гонар заслуг бранятанкавых і механізаваных войскаў у Вялікай Айчыннай вайне. Сёння танкавыя войскі беларускай арміі прадстаўлены мадэрнізаванымі ўзорамі савецкай тэхнікі, у тым ліку самым масавым танкам у свеце Т-72. Гэтыя машыны з апошнімі паляпшэннямі не саступаюць шматлікім сучасным танкам. Гэта не раз даказвалі нашы ваенныя падчас розных вучэнняў і армейскіх гульняў.

З нагоды свята ў суботу на "Лініі Сталіна" пройдзе маштабная рэканструкцыя танкавага бою з удзелам арыгінальнай тэхнікі часоў вайны. У нядзелю ў Мінску Дзень танкіста адсвяткуюць у парку Перамогі, дзе разгорнецца сапраўдны армейскі плацдарм.