Дзень святога Валянціна адзначаюць закаханыя па ўсім свеце

14 февраля 2016

Словы кахання сёння гучаць асабліва часта. Дзень святога Валянціна адзначаюць закаханыя па ўсім свеце. Па традыцыі 14 лютага прынята дарыць сваім палавінкам так званыя валянцінкі - паштоўкі, сувеніры або пачастункі ў выглядзе сэрца. У Беларусі становяцца ўсё больш папулярнымі фотасеcіі "Лаў-сторы" і парныя татуіроўкі. Дарэчы, псіхолагі ўпэўненыя, што ў Дзень святога Валянціна не варта забываць і пра любоў да самога сабе, і рэкамендуюць парадаваць сябе паходам у СПА-салон або на трэнінг асабістага росту.