Дзень сям'і, кахання і вернасці святкуюць сёння праваслаўныя вернікі

8 июля 2015

Заступнікамі і апекунамі гэтага дня лічацца святыя Пётр і Феўроння. У 13-м стагоддзі сын мурамскага князя пакахаў і ўзяў за жонку простую сялянку. За што яны абодва былі выгнаныя з горада. Сёння ж у Гродзенскім жаночым манастыры, дзе захоўваецца абраз з мошчамі святых, адбылася чароўная літургія. Віншаванні і асаблівыя падарункі паднеслі шматдзетным сем'ям горада. У храм з усімі дзецьмі прыйшла 21 сям'я.

Некалькі стагоддзяў таму існавала традыцыя 8 ліпеня - менавіта ў дзень святых Пятра і Феўронні - заручаліся маладыя пары. І ўжо пасля заканчэння Пятровага посту адзначалі вяселлі. У праваслаўнай традыцыі гэтыя святыя лічацца сімваламі сямейнага жыцця, бо разам пражылі да самай смерці і памерлі ў адзін дзень. Разам іх і пахавалі.