Дзень нараджэння сёння адзначае маладое ведамства Беларусі - Следчы камітэт

1 января 2016

Дзень нараджэння сёння адзначае і самае маладое ведамства Беларусі. Следчы камітэт на варце ўжо чатыры гады - 1 студзеня 2012 органы папярэдняга расследавання перамясціліся пад адзін дах.

Сёння ў іх вядзенні расследаванне самых гучных крымінальных спраў. За чатыры гады працы ведамства сышчыкі ў пагонах дакапаліся да сутнасці самых заблытаных крымінальных гісторый і вывелі на чыстую ваду тысячы злачынцаў. Але задачы супрацоўнікаў Следчага камітэта застаюцца ранейшымі: аб'ектыўнае і аператыўнае расследаванне, а галоўнае - абарона правоў і законных інтарэсаў беларусаў.