Дзень роднай мовы адзначаюць сёння ва ўсім свеце

21 февраля 2020
Абараняць моўную ўнікальнасць і тым самым захоўваць самабытнасць нацыі. Такія мэты ставяць сёння на круглых сталах і канферэнцыях, прысвечаных Дню роднай мовы. Свята заснавалі на генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА 21 год таму. Паводле ацэнак гэтай арганізацыі, сёння роўна палова з 6 000 моў свету знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Мова прызнаецца зніклай, калі на ёй гавораць менш за 100 000 чалавек.

Каб выратаваць лінгвістычную разнастайнасць, мовазнаўцы і гісторыкі ўвесь час працуюць над стварэннем слоўнікаў. Так, на працягу 60 гадоў супрацоўнікі Акадэміі навук збіралі праект стагоддзя на 15 000 старонак - "Гістарычны слоўнік беларускай мовы". Гэта адзінае выданне, якое змяшчае 75 000 лексем старабеларускай літаратурнай мовы за 500 гадоў існавання духоўнай культуры беларускага народа.

Мовазнаўцы НАН выдалі слоўнік “Плытніцтва” і французска-беларускі слоўнік для бізнесменаў

У мінулым годзе супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі выдалі ілюстраваны слоўнік “Плытніцтва”, першы ў гісторыі лексікаграфіі французска-беларускі слоўнік прававой лексікі для бізнесменаў і юрыстаў і кнігу "Мова ў сферы сакрум" - пра нюансы перакладу рэлігійнай літаратуры.

На "Беларусь 3" - цалкам беларускамоўнае вяшчанне

На беларускай мове сёння вяшчае і трэці канал нашага медыяхолдынга. На "Беларусь 3" - цалкам беларускамоўны эфір з тэлепраектамі і дакументальнымі фільмамі на роднай мове.