Дзень работнікаў гандлю адзначаюць у Беларусі

25 июля 2021
Наяўнасць шырокага асартыменту прадуктаў харчавання, адзення і абутку ў нашых магазінах забяспечана для пакупнікоў на 100 працэнтаў. Пераважная большасць тавараў - беларускай вытворчасці. Гандаль трывала займае другое месца па ўкладанні ў ВУП краіны. І сёння ў Беларусі адзначаюць Дзень работнікаў гандлю. Каля 700 тысяч з іх працуюць у магазінах крокавай даступнасці, кафэ і гіпермаркетах. Расце і колькасць гандлёвых цэнтраў. Зараз па краіне іх амаль 600. І гэтага дастаткова, каб забяспечыць поўны сэрвіс і задаволіць попыт пакупнікоў на тавары і паслугі.

Актыўна ў Беларусі развіваецца і анлайн-гандаль. Яго доля ў тавараабароце перавысіла 5 %. За 5 гадоў - прырост больш чым удвая. На столькі ж вырасла колькасць інтэрнэт-магазінаў.