Дзень працаўнікоў сацабароны адзначаюць у Беларусі 5 студзеня

5 января 2023

Сёння Дзень працаўнікоў сацабароны. Да свята Прэзідэнт накіраваў цёплыя словы.

Каб атуліць клопатам кожнага, хто ў гэтыя перадкалядныя дні застаўся адзінокі, у краіне запусцілі акцыю "Ад усёй душы". Сёння насельнікаў дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў "Выток" наведаў міністр адукацыі Андрэй Іванец. Сёння там пражывае каля 90 пажылых грамадзян.

Гэта ініцыятыва кіраўніка дзяржавы. Да яе ахвотна далучылася моладзь. Сустрэчы старэйшага і маладога пакаленняў праходзяць у фармаце чаяванняў, круглых сталоў. Да добрай ініцыятывы могуць далучыцца ўсе ахвотнікі.