Гэтыя людзі сваёй высакароднай працай прымнажаюць лясныя багацці краіны. Сёння Дзень працаўнікоў лесу. Гэта перспектыўная галіна ў нашай краіне развіваецца вельмі актыўна. За парадкам у зялёных угоддзях сочаць каля 100 тысяч чалавек па ўсёй рэспубліцы. Сёння стаўка на дрэваапрацоўку і пашырэнне рынкаў збыту.
Так, на экспартныя пастаўкі арыентаваныя і новыя заводы па вытворчасці паліўных пелет. Нядаўна яны з'явіліся ў Барысаве і Асіповічах. Хутка такія прамысловыя новабудоўлі з'явяцца таксама ў Кобрыне, Стоўбцах і Старых Дарогах.
Наша краіна ўваходзіць у першую дзясятку лясных еўрапейскіх дзяржаў. Агульная плошча земляў зялёнага фонду Беларусі амаль 10 мільёнаў гектараў.













