"Дзень прынцэс" у дзіцячай школе мастацкай гімнастыкі

28 мая 2018

Пластыка і выдатная постаць. Зоркі-пачаткоўцы мастацкай гімнастыкі прадэманстравалі свае здольнасці вялікай аўдыторыі. Так прыгожа прайшоў "Дзень прынцэс". Больш за 200 вучаніц школы гімнастыкі Аляксандры Наркевіч паказалі, чаму навучыліся за год. Спартсменкам - ад 3 да 12 гадоў. Першыя крокі ў спаборніцтвы алімпійскай праграмы патрабуюць вытрымкі і цярпення, таму кастынг у вялікі спорт заўсёды сур'ёзны.

Мастацкая гімнастыка - адзін з самых папулярных відаў спорту. Зараз у Мінску адкрыта каля 10 дзіцячых школ мастацкай гімнастыкі.