Царкоўны і народны календары сёння аб'яднаныя вялікай і светлай датай. Па старажытнай традыцыі кожны год у другі аўторак пасля Уваскрэсення Хрыстовага мы ўспамінаем памерлых.
У цэрквах гучыць памінальная малітва і велікодныя спевы. Традыцыйна шматлюдна на могілках. Людзі наводзяць парадак на магілах, прыбіраюць смецце, чысцяць помнікі і агароджы. У сувязі з масавым наведваннем месцаў пахавання ва ўзмоцненым рэжыме працуюць супрацоўнікі ДАІ і міліцыя. Выведзены дадатковыя аўтобусы для падвозу людзей. Зменена схема руху асабістага транспарту.
У праваслаўных вернікаў Радаўніца
7 мая 2019













