Дзень Перамогі завершыцца феерверкам

9 мая 2020
Свята працягнецца вячэрняй праграмай. У 21:45 на плошчы Перамогі пачнецца канцэрт "У славу агульнай Перамогі". На сцэне выступяць вядомыя беларускія калектывы "Пясняры", "Купалінка", "Спадчына", салісты Вялікага тэатра, зоркі беларускай эстрады і маладыя таленты. Белтэлерадыёкампанія будзе весці прамую трансляцыю. Дзень Перамогі завершыцца феерверкам. Залпы прагучаць ва ўсіх абласных цэнтрах. У Мінску ў 23:15 феерверк будзе дадзены з 8 кропак і прадоўжыцца 7 хвілін.  Ён будзе добра відаць у раёне плошчы Перамогі, стэлы "Мінск - горад-герой", пляцоўкі ля "Чыжоўка-Арэны", гасцініцы "Беларусь", сталічных паркаў імя Міхаіла Паўлава, Уга Чавеса, Батанічнага саду, набярэжнай вадасховішча Дразды побач з вёскай Зацень.