Дзень Перамогі традыцыйна шырока адзначаецца беларускімі дыпламатамі

9 Мая 2020
Даніну памяці і павагі подзвігу пераможцаў нязменна аддаюць супрацоўнікі Міністэрства замежных спраў і замежустаноў нашай краіны.

Беларускія дыпламаты ў Аўстрыі, Балгарыі, Германіі, Ізраілі, Кыргызстане, Латвіі, Літве, Польшчы, Сербіі, Славакіі, Узбекістане, Францыі і ў шэрагу іншых краін усклалі вянкі да помнікаў, мемарыялаў і манументаў Перамогі. 

Сёлета міністэрства праводзіць акцыю памяці аб супрацоўніках знешнепалітычнага ведамства БССР, якія прымалі ўдзел у вайне. На сайце МЗС размешчаная Кніга памяці аб гераічных калегах.

А наша пасольства ў Францыі сумесна з расійскімі калегамі падрыхтавала відэаканцэрт, які даступны ўсім ахвотнікам якраз з 15 гадзін. Спасылка знаходзіцца на старонцы пасольства ў Facebook.