Дзень Перамогі Беларусь адзначыць з размахам

8 мая 2019

Толькі ў сталіцы пройдзе больш за  80  святочных мерапрыемстваў. І ўсе іх  аб'ядноўвае адзін бясспрэчны дэвіз:  "Беларусь памятае".

Рэпетыцыі ішлі нон-стоп і на плошчы Перамогі.  Прагоны з артыстамі, вядучымі, праверка тэхнікі... Да святочнага марафона далучыцца і Агенцтва тэленавін.  У 9 і 10 раніцы нашы карэспандэнты будуць расказваць, дзе і як правесці гэты дзень.  У 11  гадзін  мы запросім усіх у цэнтр сталіцы - на плошчу Перамогі. Дзякуючы прамому эфіру  кожны зможа ўбачыць урачыстую цырымонію ўскладання. Поўную карціну святочнага дня  пакажам у выпусках навін і выніковай праграме "Панарама".  А ў 21:30   стартуе тэлепраект "Плошча Перамогі - 2019".  Трансляцыю святочнага канцэрта  таксама будзе весці Белтэлерадыёкампанія.  Аб тым, як Мінск набліжае Дзень Перамогі,  - Юлія Токар.

Развадзяшчы трэцяй змены  Міхаіл Патапаў рыхтуецца заступіць на пост у Дзень Перамогі. Сёлета вахту памяці ля Вечнага агню будуць несці старшакласнікі сталічнай 137-й школы імя Машэрава, а 25 юнакоў і дзяўчат змяняць адзін аднаго кожныя 15 хвілін. Гэтага часу хопіць, каб юнармейцы аб'ядналі мінулае, сучаснасць і будучыню. 

Мемарыяльным крокам яны сінхронна падыходзяць да спецыяльных памостаў, дзе і нясуць службу. У асаблівы дзень і форма – асабліва парадная. 

Галоўная цырымонія раніцы 9 Мая пачнецца тут, ля Вечнага агню на плошчы Перамогі. 

Манумент пачне тануць у кветках у знак памяці і падзякі за квітнеючы сёння - пераможны ўчора - май. 

А ўвечар тут жа, дэкарацыі зменяцца. І вялікі гала-канцэрт акуне гледачоў, не без дапамогі сучасных тэхналогій, у атмасферу тых падзей. 

Рэпетыцыі канцэрта ля Вечнага агню вяліся нон-стоп. Танцоры, оперныя спевакі, зоркі эстрады - задзейнічана больш за 700 чалавек, сёння - нумары з тэхнічнымі карэкціроўкамі. А заўтра - архіўныя кадры 45-га на святлодыёдных экранах будуць змяняцца ваеннымі  песнямі і тэатралізаванымі перформансамі  на сцэне. Трансляцыю пакажа "Беларусь 1. 

Легендарныя "Кацюша", "Жураўлі", "Развітанне Славянкі" - загучаць і ля Палаца спорту, толькі ўжо ў новым прачытанні. Артысты рыхтуюць музычныя прэм'еры. 

А вось гістарычны цэнтр Мінска ператворыцца ў вялікую танцавальную пляцоўку. Пары будуць кружыцца ў вальсе, танга, пасадоблі  пад адкрытым  небам.  

А яшчэ Верхні горад стане месцам дыслакацыі зводнай роты трох беларускіх франтоў.

А за гадзіну да паўночы Мінск будзе салютаваць! І, гледзячы на мірнае маляўнічае неба, кожны абавязкова зловіць  сябе на думцы: нават праз вось ужо сем дзесяцігоддзяў - Беларусь памятае.