Дзень пірага сёння ладзіцца ў сталіцы

5 марта 2015

Конкурс пекараў-аматараў арганізаваны спецыяльна для жанчын-ветэранаў. Дзевяць каманд з кожнага раёна Мінска прэзентуюць свае кулінарныя вырабы. Духмяныя пірагі, караваі, пірожныя – ласункі на любы густ. Журы ацэньвала ўдзельнікаў  у шасці намінацыях. Але ж усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі. Дзень пірага праводзіцца ўжо пяты раз. Падчас свята ладзілася і музычная праграма.