Дзень пірага прайшоў сёння ў сталіцы

4 марта 2014
Палац культуры ветэранаў на некалькі гадзін ператварыўся ў пляцоўку для кулінарных спаборніцтваў. Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня конкурс на лепшы пірог быў вельмі дарэчы. Амаль 60 удзельнікаў - ветэраны працы і вайны - рыхтаваліся да ўжо традыцыйнага конкурсу з вялікім імпэтам. Дражджавыя пірагі з самымі неверагоднымі начынкамі, кулябякі з мясам, бліны і тарты. Выгляд і смак усіх пачастункаў ацэньвала кампетэнтнае журы.

У спаборніцтве на званне самага кулінарнага прынялі ўдзел усе 9 раёнаў сталіцы. Як стала вядома, Гран-пры конкурсу атрымаў Маскоўскі раён, а Кастрычніцкі, Савецкі і Фрунзенскі раёны падзялілі адпаведна першае, другое і трэцяе месцы.