Дзень піянерскай дружбы

19 мая 2015

Сёння адзначаюць больш чым  паўмільёна беларускіх піянероў. Сёлета - двайное свята. 25 гадоў назад была заснавана Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя. Першы чырвоны гальштук быў павязаны ў 22-ім годзе мінулага стагоддзя. Праўда зараз гальштукі колераў нацыянальнага флага. Змяніліся і самі піянеры. Зараз з аднагодкамі яны маюць зносіны па Інтэрнэце. Але самае галоўнае - традыцыі і каштоўнасці таго руху беларусы захавалі. Напярэдадні Дня піянераў на плошчы Перамогі ў Мінску чырвона-зялёныя гальштукі ўпершыню ў жыцці прымерылі яшчэ 18 хлопчыкаў і дзяўчынак.