Дзень пячэння адзначылі ў сталічным антыкафэ

21 февраля 2015

Аматараў кандытарскіх вырабаў чакалі не толькі смачная выпечка, але і дэгустацыя традыцыйных беларускіх пернікаў, хлеба і яблычнага сыру. А самыя актыўныя наведвальнікі паўдзельнічалі ў майстар-класах па аздабленні і размалёўванні ўласных вырабаў.

Салодкае свята завяршыла музычная шоу-праграма. У сталіцы такі незвычайны Дзень пячэння ладзіцца ўпершыню. І судзячы па колькасці наведвальнікаў – не апошні раз.