Сёння знамянальны дзень у рэдактараў, рэпарцёраў газет і часопісаў, а таксама працаўнікоў кніжных выдавецтваў і друкарань. Беларусь адзначае Дзень друку.
З прафесійным святам працаўнікоў галіны павіншаваў Прэзідэнт.
Зараз у Беларусі выходзіць больш за тысячу друкаваных выданняў. Найстарэйшыя - "СБ. Беларусь сёння", "Вячэрні Мінск", "Звязда". Многія выходзяць як у друкаваным, так і ў электронным выглядзе. І незалежна ад фармату галоўная задача любых СМІ, асабліва на фоне фейкавых навін і інфармацыйных укідаў, - даць аўдыторыі якасную, прафесійную і аб'ектыўную журналістыку.













