Дзень адчыненых дзвярэй прайшоў у Камандна-інжынерным інстытуце МНС

24 марта 2014

Экскурс у прафесію. Дзень адчыненых дзвярэй прайшоў у Камандна-інжынерным інстытуце МНС. Навучальную ўстанову наведалі старшакласнікі з розных рэгіёнаў краіны - будучыя ратавальнікі. Дарэчы, каб паступіць у ВНУ, патрэбна здаць тэсціраванне па мове, фізіцы, матэматыцы і прадэманстраваць бездакорную фізічную падрыхтоўку. Цікава, што ратавальнікамі могуць стаць не толькі юнакі, але і дзяўчаты. Некаторым з іх пасля жорсткага адбору ўсё ж такі удаецца трапіць ў спіс першакурснікаў.


Асноўная частка студэнтаў Камандна-інжынернага інстытута навучаюцца на бюджэтнай аснове. Адукацыю можна атрымаць і платна. Дзень адчыненых дзвярэй у Камандна-інжынерным інстытуце МНС праходзіць два разы на год: падчас асенніх і вясенніх школьных канікулаў.