Дзень адчыненых дзвярэй на заводзе БелАЗ

28 сентября 2019

БелАЗ запрашае на Дзень адчыненых дзвярэй. На выставе тэхнікі будзе прадстаўлена каля трох з паловай дзясяткаў машын  грузападымальнасцю да 450 тон. У іх ліку не толькі кар'ерныя самазвалы, але і экспанаты, якія працуюць у шахтах, выкарыстоўваюцца на металургічных прадпрыемствах і ў аэрапортах. Госці змогуць даведацца таямніцы стварэння легендарных беларускіх гігантаў і пабываць на зборачных канвеерах. На свяце выступяць артысты і спартсмены-экстрэмалы. Таксама падрыхтавана спецыяльная праграма для дзяцей.