Дзень утварэння выратавальнай службы адзначаюць па ўсёй краіне

25 июля 2015

Сёння свята ўладароў стыхій! Дзень утварэння выратавальнай службы адзначаюць па ўсёй краіне прадстаўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Ужо па традыцыі ўрачыстасць у Мінску адкрылася з ускладання кветак да манумента Перамогі і парада на галоўным праспекце краіны. Тысячы мінчан і гасцей сталіцы маглі назіраць пешыя калоны байцоў МНС, а таксама імправізаваную выставу тэхнікі - эвалюцыю пажарных машын ад экземпляраў з мінулага да суперсучасных агрэгатаў.

Урачыстасці з нагоды Дня ратавальніка працягваюцца дагэтуль. Асноўная пляцоўка ў сталіцы - гэта парк Горкага. Там ужо выступілі з пляцканцэртам навучэнцы камандна-інжынернага інстытута. Цікава было паглядзець і на шоу на вадзе, якое ўладкоўвалася вадалазнай службай і піратэхнікамі. Свята будзе працягвацца да самага вечара.