Дзень Незалежнасці беларусы завершыцца гімнам і святочным салютам

3 июля 2013

Адзіны хор з соцень тысяч грамадзян нашай краіны ў 22:55 у розных гарадах праспявае гімн разам. І адразу пасля гэтай акцыі ў 11 вечара неба над Беларуссю на дзесяць хвілін расфарбуюць трыццаць залпаў святочнага салюту.


У Мінску яркае відовішча разам з сям'ёй і сябрамі можна назіраць з шасці пунктаў. Нагадаем, што, як правіла, звычайна ўзнікаюць цяжкасці з трафікам паблізу пунктаў, дзе дадуць салют. Так што лепш запланаваць вячэрнюю прагулку альбо скарыстацца грамадскім транспартам. Яго праца падоўжаная да паловы трэцяй ночы, паколькі ўсе святкаванні завершацца толькі а палове на першую.