Дзень Незалежнасці краіна адзначыць відовішчным маладзёжна-спартыўным шэсцем

17 июня 2014
Да святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў застаецца ўсяго 16 дзён. Дзень Незалежнасці краіна адзначыць відовішчным маладзёжна-спартыўным шэсцем. Футбольны манеж на гэтым тыдні стаў хатняй рэпетыцыйнай пляцоўкай. Каля пяці тысяч студэнтаў штодня ўдасканальваюць элементы шоу. Юбілейную дату не змаглі абысці ўвагай і сцэнарысты шэсця.
Апошнія рэпетыцыі запланаваныя на першыя дні ліпеня на адкрытым паветры. Маладзёжна-спартыўнае шэсце стане толькі часткай вялікага свята. Урачыстыя мерапрыемствы пройдуць па ўсёй Беларусі.