Дзень Незалежнасці: якія змяненні будуць у рабоце Мінскага метрапалітэна

29 июня 2023

Беларусь рыхтуецца адзначаць галоўнае свята - Дзень Незалежнасці.

У сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў унесены змяненні ў работу Мінскага метрапалітэна.

Станцыі метро будуць прымаць пасажыраў 3 ліпеня з 5:30 да 00:40 4 ліпеня. У ноч з 3 на 4 ліпеня станцыі "Кастрычніцкая", "Няміга", "Фрунзенская" і "Маладзёжная" будуць зачынены на ўваход у 00:50.

У святочны дзень з 9 раніцы і да завяршэння працы метрапалітэна інтэрвал руху цягнікоў на першай і другой лініях складзе 5 хвілін, а на трэцяй з 10:00 і да завяршэння працы метрапалітэна - 8 хвілін.