Дзень маці супадае з праваслаўным святам - Пакровам Прасвятой Багародзіцы

14 октября 2013

Паводле падання, яна з'явілася тым, хто моліцца, і пакрыла іх сваёй накідкай. Сёння праваслаўныя просяць у Царыцы Нябеснай абароны і дапамогі. Дзяўчаты моляцца, каб хучтэй выйсці замуж. Згодна з народным календаром, на Пакроў завяршаўся сельскагаспадарчы год. Па гэтым дні вызначалі, якой будзе надыходзячая зіма. Калі на Пакроў вецер падзьме з усходу - то халодная, з поўдня - цёплая.