Дзень маці адзначаюць у Беларусі

14 октября 2019
Цёплыя і шчырыя словы сёння гучаць у адрас самых блізкіх людзей для кожнага. У Беларусі адзначаюць Дзень маці.

Традыцыйна напярэдадні гэтага свята жанчын, якія нарадзілі і выхавалі больш за пяць дзяцей, узнагароджваюць ордэнам Маці. Зараз у краіне гэтае ганаровае званне ў больш як 9 500 жанчын. Раней у сталіцы выбралі "Сям'ю года". Ёю стала шматдзетная сям'я Нікалаевых з Магілёва, якая даказала: пяцёра дзяцей - не толькі сямейныя клопаты, але і вялікая падтрымка маме і любоў адно да аднаго. Усяго за ганаровы тытул у конкурсе змагаліся сем каманд з усіх абласцей і сталіцы.

Скарыстацца сямейным капіталам можна і датэрмінова, напрыклад, для будаўніцтва жылля, атрымання медыцынскіх або адукацыйных паслуг.